Беларускае згуртаванне вайскоўцаў


На мяжы 1980 – 90-х гадоў у Беларусі, якая была яшчэ ў складзе СССР, пачалі гуртавацца беларускія афіцэры, якія марылі пра самастойнае беларускае войска ў самастойнай беларускай дзяржаве.

На восень 1991 году склікалі ў Менску сход афіцэраў, і раптам грымнуў путч у Маскве. У будынку Белдзяржуніверсітэту 20 жніўня 1991 году адбыўся арганізацыйны сход для ўтварэння Беларускага згуртавання вайскоўцаў, якое мела на мэце спрыяць стварэнню ўласнага беларускага войска.

У той самы дзень улёткі са зваротам, якія размножылі свабодныя прафсаюзы, раздаваліся ля вайсковых частак. Быў наладжаны кантроль за дарогамі, па якіх маглі перамяшчацца войскі. Неўзабаве БЗВ прадставіла ў Вярхоўны Савет законапраект аб ўтварэнні беларускага войска. Калі войска было ўтворанае, ўзніклі іншыя праблемы – рабіліся перашкоды для вяртання на радзіму афіцэрам-беларусам, а ў новым беларускім войску не прымалася прысяга на вернасць новай краіне.

8 верасня 1992 году ў дзень масавага святкавання перамогі беларускага войска над расейскім пад Воршай 1514 году на плошчы Незалежнасці БЗВ наладзіла прыняцце сімвалічнай прысягі вайскоўцамі на вернасць Беларусі. Прымалі яе ў параднай форме блізу дзесяці афіцэраў. Але на плошчы стаялі некалькі тысяч вайскоўцаў запасу, якія прынялі прысягу ўслед за імі.

Згуртаванне стала першай арганізацыяй, якая пасля атрымання незалежнасці была забароненая. Гэта адбылося пасля таго, як 1993 годзе БЗВ правяло марш за незалежнасць. Некалькі тысяч вайскоўцаў, пераважна запасу, з шаўронамі, пад барабанны бой 25 сакавіка прайшлі па галоўным праспекце Менску. Для ўладаў гэта быў шок…

Сведкі – былы старшыня БЗВ Мікола Статкевіч, ягоны паплечнік Алесь Станкевіч, Вінцук Вячорка.

Фота – vytoki.netw]