Кожны з нас Беларускае войска: як вярнуцца адтуль жывым?


 




Цягам двух апошніх гадоў у беларускім войску здарылася дзевяць смерцяў салдат. Прынамсі такая лічба вядомая грамадскасці. Але многія выпадкі, якія называюць суіцыдамі, больш падобныя на забойствы, са спробамі замесці сляды. У студыі ток-шоу «Кожны з нас» выказваюцца мамы загінулых салдат і робяцца вядомымі новыя акалічнасці.

Апошні загінулы ў войску салдат – Аляксандр Арлоў. Яго нібыта знайшлі павешаным 5 верасня 2018 года. Нечакана ў студыю прыязджае яшчэ адна жанчына – Алена Шыш. Яе сын Дзяніс жыў у лічаных кіламетрах ад Аляксандра Арлова. Яго прызвалі ў тую ж слонімскую частку 33933. І Дзяніса таксама нібыта знайшлі павешаным. Здарэнне адбылося яшчэ ў 2013 годзе, і пра гэта ніхто не пісаў. Акалічнасці гібелі Дзяніса больш падобныя на забойства, а не на суіцыд, кажа яго маці.

У студыі прагучалі галасы матуляў нядаўна загінулых Генадзя Сарокіна, Аляксандра Ясюкевіча. А маці загінулага ў Пячах Аляксандра Коржыча раскрыла інфармацыю, што камандзір вайсковага цэнтру палкоўнік Чарнецкі пайшоў на павышэнне ў Мінабароны.

У чым праблемы беларускага войска, як адстаяць свае правы, што кажуць афіцэры і салдаты, якія не так даўно былі адпраўленыя ў адстаўку ці скончылі тэрміновую службу? Як на крытыку Мінабароны рэагуе намеснік гэтага ведамства? Усё гэта ў новым выпуску ток-шоу «Кожны з нас» (відэа вышэй).

Глядзі таксама
Каментары