Беларускае войска на амерыканскай базе ў Польшчы. Такое магчыма? «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


Фантастыка? Пра гэта марыць польскі генерал Роман Полька. Інтэрв’ю з экс-камандзірам адмысловага фармавання «Grom» – у «Прасвеце». Больш пра тэмы праграмы:

Форт Пуціна ў Беларусі супраць форту Трампа ў Польшчы

Тэма размяшчэння амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы ўжо другі тыдзень не дае спакою нашым усходнім суседзям. У Крамлі пагражаюць сіметрычным або і асіметрычным адказам. Што гэта будзе за адказ і як эскалацыя супрацьстаяння Захаду і Расеі паўплывае на нашую краіну? Падрабязней – Усевалад Шлыкаў.

«Амерыканская база ў Польшчы не супраць Беларусі». Інтэрвʼю з генералам Романам Полькам

Адзін з самых аўтарытэтных польскіх вайскоўцаў, экс-камандзір элітарнага фармавання «Grom» і ў мінулым намеснік дырэктара Бюро нацыянальнай бяспекі ў вялікім інтэрв’ю расказаў, чаму хоча бачыць беларускіх вайскоўцаў у будучым форце Трампа ў Польшчы.

Арганізацыя раз’яднаных нацыяў. Чаму Лукашэнка перастаў ездзіць у Нью-Ёрк?

Іран важнейшы за Украіну для Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, якая праходзіць у Нью-Ёрку. Ейны ўплыў і аўтарытэт выклікаюць усё больш сумневаў у экспертаў і медыяў, якія называюць штогадовыя з’езды – дыскусійным клубам па інтарэсах. Чаму Лукашэнка перастаў лётаць у Нью-Ёрк? Высвятляла Вольга Жарнасек.

Менск і Кіеў абмяняліся ўдарамі. Для каго гэты спектакль?

У апошнія дні Кіеў і Менск абмяняліся стрэламі. Украіна абвінаваціла Менск у несяброўскіх стасунках на міжнароднай арэне. Лукашэнка, прыкрываючыся кантрабандаю зброі з Украіны, узмацняе мяжу з нашымі паўднёвымі суседзямі. Эксперты ўпэўненыя: гэта спектакль для аднаго чалавека. Якога – у матэрыяле Дзяніса Дзюбы.