Беларуска з Іспаніі: падчас эпідэміі працягваю працаваць


Як стаць запатрабаваным адмыслоўцам у 5-мільённай Барсэлоне і працягваць зарабляць падчас каранціну?

Юлія, якая цяпер жыве ў Барсэлоне, перамагла астму і страх вышыні, і яна можа паказаць, як кіруе сваім целам. Яна займаецца самым відовішчным відам ёгі – Ariel Yoga. Апрача яе дзяўчына выкладае пілатэс. Штодня яна праводзіць 4–5 заняткаў.

Але спачатку сталіца Каталоніі яе… расчаравала: «Я думала, што Барсэлона – гэта хмарачосы, больш такі горад актыўны». Юлія выбірала паміж Іспаніяй і Італіяй, таму што гэта цёплыя краіны, а яна вельмі не любіць холаду.

«У мяне была астма, то бок нельга было займацца ніякімі фізічнымі практыкаваннямі. Усю школу праседзела на лавачцы, гледзячы, як навокал усе бегаюць. Але ў мяне было такое моцнае жаданне ўнутранае, што, напэўна, астма пачала адыходзіць ад мяне паціху. Маё імкненне развіць магчымасці свайго цела – напэўна, мне не хапала руху ў дзяцінстве, і ўсё гэта вылівала пасля ў танцы, у фітнесе».

Ці проста стаць запатрабаванай у такім вялікім горадзе?

«Я паводле прафесіі журналіст, і ад пачатку такая прабіўная. Грукалася ва ўсе дзверы, прапаноўвала свае паслугі. Пісала рэзюмэ на ламанай іспанскай».

Каб зразумець плюсы ды мінусы канкурэнтаў, Юлія абышла ўсе студыі Барсэлоны і наваколляў. Прычым, грошай, каб плаціць за кожны занятак, у яе не было. Карысталася тым, што амаль кожная студыя першы занятак прапануе бясплатна.

Як змянілася жыццё Юліі пасля абвешчанне пандэміі каронавірусу, глядзіце ў сюжэце праграмы «Беларускі свет» (відэа ў пачатку артыкула).

Таксама ў выданні:

  • Радыёвядоўца, стваральніца аўтарскіх курсаў дыхання, а таксама PR-менеджар вядомага грэцкага спевака ZeRaw. Усё гэта – пра беларуску Святлану Новікаву, якая ўжо 15 гадоў жыве Афінах.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.