Беларуска выкладае музыку ад Азорскіх астравоў да Індыі


Шлях у Партугалію піяністкі ды спявачкі з Менску Кацярыны Льдокавай не быў просты.

Спачатку яна адправілася працаваць паводле кантракту на Азорскія выспы, дзе давала ўрокі фартэпіяна. Потым выкладала музыку ў Індыі. І ўрэшце асела ў кантынентальнай Партугаліі. Скончыўшы ўніверсітэт у Лісабоне са спецыяльнасцю «джаз», Кацярына перабралася ў горад Сінтра каля акіяну. Там яна дае ўрокі ды піша музыку. Песні аднаго з праектаў – «Мова-дрэва» – гучаць выключна па-беларуску.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

Як працуецца беларускім дызайнерам у Канадзе

Усяго, чым займаюцца Наргіза Усманава і Максім Зінчук з Таронта, пералічыць у адным сказе няпроста.

Але спрабуем: графічны дызайн, ілюстрацыі, выяўленчае мастацтва, партрэтная і камерцыйная фатаграфія, відэа, дызайн стэндаў і інтэр’ераў, а таксама артыстычных ды светлавых інсталяцыяў. Яны супрацоўнічаюць з індывідуальнымі замоўцамі ды міжнароднымі кампаніямі з Канады, Беларусі, Вялікай Брытаніі, Украіны, Чэхіі, Расеі і іншых.

Не размаўляюць па-беларуску, але спяваюць

Беларусы з латвійскай Елґавы мастацтвам падтрымліваюць сваю тоеснасць і мову.

Згуртаваліся яны ў культурнае аб’яднанне «Лянок». І хаця не размаўляюць па-беларуску, роднаю моваю карыстаюцца на тэатральнай і музычнай сцэнах.