Беларуска будуе дамы ў Амстэрдаме


Калі Алена Уласава жыла і вучылася на архітэктара ў Менску, яна зацікавілася галандскаю архітэктураю.

З гадамі захапленне не прайшло, і, дзякуючы кантактам з еўрапейскімі моладзевымі арганізацыямі, Алена спачатку перабралася ў Лондан, а потым і ў Амстэрдам. Там яна працягнула навучацца, сустрэла каханне, нарадзіла дзвюх дачок і працуе ў адным з найбуйнейшых архітэктурных агенцтваў Нідэрландаў – «Ноаг». Наведаў нашую зямлячку на працоўным месцы, а таксама пракаціўся разам з ёю ў амстэрдамскім трамваі наш карэспандэнт Алесь Сіліч.

Іншыя тэмы праграмы «Беларускі свет»:

Ці цяжка адаптавацца ў Літве

Вераніка і Канстанцін Манкусы пазнаёміліся ў часе навучання ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні.

Пасля пастанавілі ў гэтым горадзе застацца, працуюць і выхоўваюць тут сына Вітаўта. Пра жыццё звычайнай беларускай сям’і ў літоўскай сталіцы – рэпартаж Рафала Андрасюка.

BLRČR – беларуская інтэрнэт-суполка ў Празе

Алена, Воля, Крысціна, Лана і Люба – гэта пяць маладых жанчын, вядомых сярод чэшскіх беларусаў як «дзяўчаты з Facebookʼу».

Яны стварылі ў сацыяльнай сетцы суполку BLRČR (Беларусы ў Чэшскай Рэспубліцы), што абʼядноўвае нашых суродзічаў, якія жывуць у краіне Вацлава Гавэла і Я́раслава Гашэка. Глядзім сюжэт пра тое, чаму дзяўчаты заняліся гэтаю справаю.