Беларусі патрэбная дыктатура. Дыктатура закону


Дыктатура аднаго чалавека – заўжды негатыўная з’ява, упэўнены вядоўца праграмы «Размова дня» Уладзімір Мацкевіч. І калі з абсалютным злом усё зразумела, то што на супрацьлеглай чашы вагаў?

На пачатку сакавіка Беларусь будзе адзначаць 25-годдзе са дня прыняцця першай Канстытуцыі незалежнай краіны. Госць праграмы «Размова дня» былы спікер Вярхоўнага Савету 12-га склікання Мечыслаў Грыб упэўнены, што калі б галоўны дакумент краіны выконваўся на 100 %, перад намі не стаяла пагроза згубы незалежнасці.

«Канстытуцыю прымаць цяжка, вельмі цяжка, мы над гэтым працавалі больш за чатыры гады, але яшчэ больш складана і больш цяжка яе выконваць. Выконваць усім: грамадзянам, уладам. Сёння ці заўтра, ці паслязаўтра мы прыйдзем да гэтай высновы – без выканання Канстытуцыі нельга нічога зрабіць. Нельга нават сябе паважаць як чалавека, грамадзяніна. І калі мы будзем паважаць Канстытуцыю і з павагаю ставіцца да яе асноўных прынцыпаў незалежнасці ды суверэнітэту дзяржавы, то я думаю, што ніякіх пагрозаў нашай краіне і далейшаму развіццю не можа быць», – заявіў Мечыслаў Грыб.

Глядзіце ў праграме «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам і спікерам Вярхоўнага Савету 12-га склікання Мечыславам Грыбам:

  • Чаму ўчорашнія нацыянальныя лідары цалкам адышлі на другі план?
  • Ці варта верыць, што палітыкі з мінулага змогуць сёння паўплываць на сітуацыю ў краіне?