Беларус жыве ў паходах па найпрыгажэйшых месцах Зямлі


Аматар экстрыму ды прыгодаў мянчук Сяржук Місюкевіч распрацаваў аўтарскі праект, з дапамогаю якога адкрывае беларусам свет.

Сяржук арганізоўвае ды ачольвае пешыя горныя паходы па найпрыгажэйшых мясцінах нашае планеты. Журналіст Аляксандр Любянчук далучыўся да вандроўнікаў і разам з імі пераадолеў тры горныя перавалы. Як гэта было – глядзіце ў нашым рэпартажы з Грузіі.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Міхаіл Духамёнак – беларускі скульптар з эстонскай сталіцы.
  • Дзень Волі ў ліцэі з навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляскім.