Беларусь-Захад: рэалпаліцік ці каштоўнасці? «ПраСвет» з Алінай Коўшык


Сёння ў «ПраСвеце» – першы каментар Насты Дашкевіч пасля затрымання яе мужа Змітра, а таксама інтэрвʼю з экс-амбасадарам Польшчы ў Беларусі Лешэкам Шарэпкам і Андрэйсам Мамікінсам, намеснікам кіраўніка Дэлегацыі Еўрапейскага Парламенту па дачыненнях з Беларуссю.

У чым выгада ад нармалізацыі адносінаў Беларусі з Польшчаю?

У СІЗА КДБ сядзяць больш за тры дзясяткі чалавек, якіх грамадства называе патрыётамі, а беларускія дыпламаты працягваюць сваё еўрапейскае турнэ. Польшча, не зважаючы на рэпрэсіі, не спяшаецца ставіць крыж на працэсе пацяплення стасункаў з афіцыйным Менскам. Варшаву днямі наведаў Уладзімір Макей, а ў беларускую сталіцу завітала дэлегацыя польскага парламенту. Што важнейшае – пытанні бяспекі, эканамічная выгада ці дэмакратычныя каштоўнасці?

Ці Беларусь абвінаваціла Польшчу і Украіну ў падрыхтоўцы тэрарыстаў?

Каментуе Зміцер Міцкевіч, аналітык праекту «Belarus Security Blog».

«Лукашэнка не зможа заблакаваць ідэю каб расейскія танкі стаялі на Бугу»

На гэтым тыдні мы назіралі чарговую інтэнсіфікацыю сяброўства ў польска-беларускіх дачыненнях. Цікава, што візіт Уладзіміра Макея ў Варшаву прайшоў амаль не заўважаным у медыях, ад якіх, дарэчы, міністр замежных справаў хаваўся. Чаму Польшча ўсцяж працягвае руку ўладам нашае краіны? Са мной у студыі – былы амбасадар Польшчы ў Беларусі, спадар Лешэк Шэрэпка.

«Сілавікі дабеглі да Лукашэнкі хутчэй»

Пра тое, як бачаць Менск з Бруселю, наш карэспандэнт Алесь Сіліч паразмаўляў з Андрэйсам Мамікінсам, еўрадэпутатам ад Латвіі, намеснікам кіраўніка Дэлегацыі Еўрапарламенту па дачыненнях з Беларуссю.

Што азначае замежная палітыка Трампа?

ЗША схіляецца да таго, каб падоўжыць рэжым прыпынення санкцыяў супраць Беларусі, нягледзячы на разгон пратэстаў і ціск на апазіцыю. Пастанову агучаць да канца красавіка.

Ад абяцання не ўмешвацца ў замежныя канфлікты да ракетнага ўдару па сірыйскай авіябазе і дэманстрацыі сілы ля берагоў Паўночнае Карэі. Доналд Трамп не толькі насуперак сваім перадвыбарчым абяцанням умешваецца ў замежны канфлікт, але і разбівае крамлёўскія спадзевы на выпраўленне дачыненняў пры новым прэзідэнце. Чым яшчэ здзівіць Трамп?

Сірыйскія ўцекачы ў Турцыі. Баласт ці рэзерв рэвалюцыі?

У Турцыі ўцекачы складаюць ужо прыблізна 5 адсоткаў насельніцтва. Частка з іх жыве ў 27-мі лагерах, пабудаваных на паўднёвым усходзе краіны, бальшыня ж здымае сваё ўласнае жытло альбо… проста бамжуе. Ускладняючы і без таго няпростае крымінальнае становішча ў бедных раёнах турэцкіх гарадоў. Наведаў гэтыя раёны карэспандэнт «ПраСвету» Алесь Сіліч.