Беларус з Лондану дапамагае пісаць законы розным дзяржавам


Яраслаў Крывой – выпускнік Школы права Гарвардскага ўніверсітэту, юрыст у Брытанскім інстытуце міжнароднага і параўнальнага права.

У якасці эксперта дапамагае ствараць заканадаўства ў розных краінах свету. Не забывае таксама пра радзіму. Ён заснавальнік і галоўны рэдактар інтэрнэт парталу «Belsarus Digest», а таксама дырэктар Цэнтру Астрагорскага і сакратар Англа-беларускага таварыства.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • «Мудрая жырафа» – сямейная партугальская турфірма з суўладальніцай-беларускай.
  • Немец зацікавіўся архітэктураю беларускіх вёсак Беласточчыны.