Беларус, які зачараваў Польшчу


Шмат хто паспеў пабачыць серыял «Прыгонніца», дзе адную з галоўных роляў выконвае Аляксей Яравенка – актор і музыка, які скарае не толькі беларускую і ўкраінскую сцэны, але яшчэ і заваёўвае сэрцы польскіх гледачоў і слухачоў – днямі Аляксей стаў ужо другі раз пераможцам у адной з частак музычнага шоу «Зоркі маюць голас» на польскім тэлеканале TVP.

«Усё вельмі проста. Пасля паказу серыялу, адбыўся поспех. Ён спадабаўся вельмі польскаму гледачу. І мяне запрасілі спачатку вось на канферэнцыю TVP. Вось. А затым яны прапанавалі мне ўдзельнічаць у гэтым шоў. Я згадзіўся», – успамінае Аляксей як трапіў на шоў.

Аляксей Яравенка размаўляе па-беларуску нават на польскім тэлебачанні. Для яго гэта прынцыпова. Ён лічыць, што так павінна быць.

Калаж з фота: серыял «Прыгонніца», скрын / Аляксей Яравенка, facebook