Беларусь выратавалі сяляне


Цывілізацыі былі створаныя народамі, што перайшлі да аселага ладу жыцця і заняліся сельскай гаспадаркай. Роля сялянаў у гісторыі Беларусі была ў тым, што акурат яны збераглі тое галоўнае, вокал чаго ўзнікла сучасная краіна.

Львіную долю гісторыі чалавецтва большасць людзей палявала на звяроў, лавіла рыбу і збірала дзікія плады, а пазней – займалася сельскай гаспадаркай. Сяляне зрабіліся тымі кітамі, якія неслі на сабе культуру і цывілізацыю. З развіццём сельскай гаспадаркі і ростам вытворчасці харчоў з’явілася магчымасць перайсці ад змагання з голадам да больш высокіх заняткаў: мастацтва, навукі, падарожніцтва, гульняў, спорту і г. д.

Гісторыя Беларусі мае свае асаблівасці, і беларускія сяляне адыгралі ў ёй незвычайную ролю. Нездарма беларусаў часцяком называюць сялянскай народам. Напрыклад, сярод гісторыкаў бытуе думка, што дзяржава Беларусь абавязаная сваім існаваннем беларускім сялянам, якія цягам XVIII–XIX стст. збераглі беларускую мову і традыцыйную культуру. Гэтым яны падрыхтавалі нацыянальнае адраджэнне на мяжы XIX–XX стст.

А магло быць інакш. Напрыклад, асобны этнас мог стварыць народ Ноўгарадскай рэспублікі. Але Іван Грозны знішчыў яе ў XVI ст., а ноўгарадцы былі асіміляваныя. Таму сёння Ноўгарад – адзін з абласных цэнтраў Расеі.

Іншая рэч, што часам не толькі сяляне зберагаюць культуру і мову свайго народа, але і мяшчане. Напрыклад, такая сітуацыя была з каталонскай мовай.

Якую ролю ў гісторыі Беларусі адыграла сялянства? Ці мела яно некалі вырашальнае значэнне, ці было, як кажуць гісторыкі, адно «маўклівай працоўнай масай»? Ці былі ў нашай гісторыі перыяды, калі сялянства пачувалася вольным? І ці праўда, што акурат сялянства ўратавала Беларусь? Гэтыя ды іншыя пытанні гісторыі беларускага сялянства абмеркавалі дактары гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч і Сяргей Токць.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:50. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.