«Адной нагой у інтэграцыі, другой – трымаецца за незалежнасць». Усаў пра месца Лукашэнкі ў СССР-2


«Паглыбленне палітычнай інтэграцыі Беларусі з Расеяй безумоўна прывядзе да таго, што Аляксандр Лукашэнка страціць уладу», – заяўляе ў эфіры Павел Усаў.

«Расея не будзе нічога даваць проста так», – кажа Усаў. Эксперт нагадвае, што да сёння невядома, пра што дамовіліся Пуцін і Лукашэнка на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу.

У размове з Сяргеем Падсасонным палітолаг Павел Усаў разважае пра тое, чаму разваліліся Расейская імперыя і СССР, і каго Пуцін уключыць у новую імперыю.