Беларусь у Канстанцінопальскім патрыярхаце. «Прасвет» з Алінаю Коўшык


Самае важнае вакол Беларусі за тыдзень:

Вяртанне ў Кантанцінопаль. Аўтакефалія рэальная і для беларускіх праваслаўных

Полацкая праваслаўная епархія на нашых землях з’явілася за паўтара стагоддзя да першай згадкі ў летапісах Масквы, адкуль цяпер ідуць пратэсты супраць незалежнасці Украінскай царквы. Ці аўтакефалія рэальная і для нас? У тонкасцях царкоўнай бюракратыі разбіраўся Усевалад Шлыкаў.

Былы польскі антытэрарыст – пра Керч: «Гэта active shooter»

У тым, што адбылося ў Керчы, мы разбіраемся разам з былым польскі паліцыянтам і антытэрарыстам, а цяпер працаўніком Цэнтру даследавання тэрарызму Collegium Civitas у Варшаве Анджэем Мрочэкам.

Адстаўка Пашыньяна. Перазагрузка армянскай палітыкі

Нікол Пашыньян сышоў. Прэм’ер Арменіі дадаў да сваёй пасады два словы: выканальнік абавязкаў. Але усцяж застаецца самым папулярным палітыкам у Арменіі. Дык навошта было патрэбна сыходзіць? Аркадзь Несцярэнка.

Інтэрвʼю Сяргея Пелясы з былым камандуючым амерыканскай арміяй у Еўропе

Беларусь – у вельмі складанай сітуацыі. Нашая краіна застаецца пад інтэнсіўным ціскам. Гэтак лічыць Бэн Годжэз. Цяпер амерыканскі генерал-лейтэнант у адстаўцы кіруе праграмаю стратэгічнага прагназавання ў сферы ваеннай бяспекі ў вашынгтонскім Цэнтры аналізу еўрапейскай палітыкі. Чаму Беларусь важная?

Брытанскі тупік. Брэкзіт – бліжэй у Бруселі, чым у Лондане?

Фармальна Аб’яднанае каралеўства мае пакінуць ЕЗ менш чым праз паўгода, але бЛондан і Брусель пакуль не знайшлі паразумення наконт умоваў брэкзіту. Не прынёс канкрэтных вынікаў і апошні саміт у Бруселі. Палітычны развод паміж Брытаніяй ды Аб’яднанай Еўропаю ўсцяж рэальны ці ўсе больш далёкі?