Беларусь у фантастычных апавяданнях ад «Свабоднага тэатру»


“Было цікава знайсці ў сабе нейкія новыя якасці, напрыклад, відэарэжысура, калі мы ўсё гэта мантавалі самі, намагаліся сабраць у адно цэлае”.

Спектакль выклікае і жах, і смех, а беларускія легенды, пададзеныя вострасюжэтна і прыгожа, пераплятаюцца з асабістымі містычнымі перажываннямі актораў. Але асабліва кранальныя аповеды сведак – простых кемлівых, годных і па-свойму незвычайных людзей ў беларускай глыбінцы. Гэта паненкі з Крэва, якія распавялі ўвесь свой радавод, або шалёны вынаходнік з Ляхавічаў. “Калі мы пачалі працаваць над матэрыялам,  – узгадвае памочніца рэжысёра Станіслава Шаблінская, – аказалася, што прывідаў не так мала, як паказана на мапе. І ў кожнага ёсць асабістыя прывіды, якіх яны бачылі ў сваім жыцці. І таму будзе шмат серый, серыял. “Адна з серыяў будзе прысвечаная гарадскім прывідам, якія жывуць побач з намі і, магчыма, блукаюць начамі дзе-небудзь у суседнім скверы. Чакаем новых расследаванняў.ІНШЫЯ ТЭМЫ: Лепельскія знаўцы абраду “Жаніцьбы Цярэшкі” пераказваюць досвед Глыбокаму. Драматург, філосаф, палітык – вечарына памяці Вацлава Гаўла прайшла ў Менску. Вышыўка пацеркамі ў тэхніцы “венецыянскае шкло” – у Гомлі.Аляксандра Дорская, Вольга Гардзейчык, belsat.eu