Беларусь страціла 30 $ млрд


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGd1d3cXJoOG5JWUklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]ВУП – катастрафічнае падзенне. Скарачэнне эканомікі краіны летась і сёлета складае ўсяго каля 3 %. Але ў грашовым вымярэнні за апошнія два гады краіна недаатрымоўвае дзясяткі мільярдаў долараў. Адказных за абвалы ў эканоміцы няма.

Было 75 – стала 45. У 2014 годзе валавы прадукт Беларусі складаў $ 75 млрд. Сёлета ВУП нашай краіны – ці рынкавы кошт усіх створаных прадуктаў і паслугаў эканомікі – скараціўся ажно на $ 30 млрд. Сітуацыя набліжаецца да небяспечнай рысы, бяднее не толькі бюджэт краіны, але і грамадзяне.

«На 30 мільярдаў у год цяпер сталі вырабляць прадукцыі. Зразумела, што пералікі ў доларах. Гэта ўсё наступствы страты экспарту. А экспарту мы гублялі 25% кожны год. Гэта таксама страта канкурэнтнасці беларускай прадукцыі. Зніжэнне прыбыткаў. Бо ВУП – гэта патокі прыбыткаў альбо выдаткаў. Таму і заробкі скараціліся», – тлумачыць эканаміст Леанід Заіка

Назапашванне праблемаў стварае сурʼёзныя пагрозы для эканамічнай бяспекі краіны. Таму сёння як ніколі неабходныя структурныя рэформы, прыцягненне інвестыцыяў ды павышэнне прадукцыйнасці працы і стварэнне канкурэнтназдольнай прадукцыі. Усё гэта павінна эфектыўна вырашацца органамі дзяржаўнага кіравання.

«У нас цяпер 40 мільярдаў вонкавых пазыкаў. А цяпер на 30 мільярдаў штогод падае ВУП. У такіх выпадках прадпрымальнікі кажуць, што трапілі на сурʼёзныя грошы. Таму тут не столькі разважанні пра нейкія рэформы, пра нейкія меры, але трэба шчырая ацэнка сітуацыі», – лічыць Леанід Заіка.

Але кіраўніцтва краіны надалей спадзяецца на вырашэнне праблемаў праз змены на вонкавых рынках. Згодна планаў дзяржаўных праграмаў, рост ВУП ужо ў наступным годзе павінен скласці некалькі адсоткаў. Але гэта немагчыма без рэфармавання і інвеставання. Згодна прагнозаў МВФ налета валавы ўнутраны прадукт Беларусі працягне скарачацца. Падзенне складзе каля 0,5 %.

Таксама ў выданні: «Народны ўказ». Прадпрымальнікі прапануюць свае змены ў заканадаўства.