Беларус пра Нью-Ёрк: тут увесь сэрвіс па-расейску


Першы з серыі рэпартажаў з Нью-Ёрку і ваколіцаў. Па месцах, вядомых кожнаму з нас, а таксама раёнах, пра якія мы нават не чулі, правядзе нас беларус Аляксандр Страшынскі.

Хаця перасяліўся разам з жонкай у Злучаныя Штаты ўсяго паўтара года таму, тапаграфію больш як 8-мільённага мегаполісу ведае ўжо даволі добра.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

Кацярына Дрожжа – беларуска з партугальскага Лісабону

У адным з лісабонскіх стартапаў, працуе Кацярына Дрожжа. Але праца – не адзіны занятак у ейным жыцці.

Яна грае ў тамтэйшым моладзевым тэатры, стварае партфоліа і здымае кароткаметражныя фільмы, займаецца серфінгам і традыцыйнымі танцамі. «З вершамі Шагала ў душы», як сама кажа, марыць аднойчы вярнуцца ў родны Менск.

Супольныя майстар-класы маладых танцавальных калектываў з Падляшша і Гарадзеншчыны – у Беластоку

Трэція Міжнародныя майстар-класы беларускага народнага танца прайшлі ў Беластоку.

Імпрэза ўзнікла і праводзіцца намаганнямі Аксаны Прус – харэографа, мастацкай кіраўніцы маладога, але ўжо добра вядомага на Падляшшы ансамблю «Падляскі вянок». Ансамбль зарганізаваны пры аб’яднанні ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку, «Аб-ба». Нязменныя госці варштатаў – харэографы і маладыя артысты з Беларусі, ансамбль «Гарадзенскія каруначкі».