Беларусь чакае новая канстытуцыя


Дзякуючы Гаранту краіна накіравалася ў светлую будучыню. Цяпер ніякім варожым «ГасДэпам» і «загніваючым Гейропам» не спыніць гэтага пераможнага маршу!Напярэдадні Дня канстытуцыі, якая стала фундаментам нашага квітнення, гарант пастанавіў, што рана ці позна трэба прыняць новую канстытуцыю на ўзор савецкай часоў Сталіна.Захад даслаў новае заданне сваім агентам у менскай кавярні «Крумкач» сарваць стварэнне сталінскай канстытуцыі.Госць студыі – сябра Абʼяднанай грамадзянскай партыі Сяргей Дабравольскі – распавядае, што як за часы свайго кіравання гарант перапісваў канстытуцыю.