Беларусь будзе без Нобэля, пакуль навукоўцы зарабляюць капейкі

Ці можна спадзявацца на Нобэлеўскую прэмію, калі заробак маладога навукоўца сёння рэдка перавышае 300 рублёў? Дзе праводзяцца самыя актуальныя даследаванні – у карпарацыях ці дзяржаўных інстытутах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры праграмы «Размова» дае адказ папулярызатар навукі Дзмітрый Быліновіч.

Мінулы тыдзень прайшоў пад знакам вялікай навукі: назвалі лаўрэатаў Нобэлеўскай прэміі, а ў Беларусі адбыўся буйны міжнародны форум маладых навукоўцаў. Магчыма, сярод іх – будучыя айчынныя лаўрэаты Нобэля? Госць праграмы «Размова» Святланы Калінкінай папулярызатар навукі Дзмітрый Быліновіч верыць у лепшае, але зазначае, што большыя шанцы айчынныя навукоўцы мелі б, калі б іхныя заробкі адпавядалі заробкам сілавікоў.

«Што можна сказаць, калі навукоўцу трэба не навукай займацца, а грошы зарабляць?» – задае рытарычнае пытанне госць праграмы.

Глядзіце поўнае выданне «Размова» Святланы Калікнінай з папулярызатарам навукі Дзмітрыем Быліновічам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Больш матэрыялаў

«Ніхто не прасіў павысіць пенсіі». Чаму пенсіянеры выйшлі на маршы?

Як на расейскае тэлебачанне трапляюць эксперты па Беларусі

Да чаго можа давесці крызіс у дробным бізнесе?

Аляксандр Фядута: У Расеі няма рычагоў уздзеяння ні на Лукашэнку, ні на апазіцыю, ні на тых, хто выходзіць на пратэст

Стрымаў з акцыяў больш не будзе?

Што будзе, калі партыю «Разам» зарэгіструюць?

Якія абставіны могуць падштурхнуць Лукашэнку да перамоваў?

Станіслаў Шушкевіч: Звяр’ё супрацьстаіць народу