Беларус арганізуе паездкі да «сапраўдных святых»


«Важна дапамагаць людзям, якія хочуць прыехаць у святое месца і паразмаўляць з сапраўднымі святымі», – гаворыць Станіслаў Багдановіч.

Ён арганізуе туры па святых месцах Індыі. Зрабіць так, каб турысты не толькі выжылі, але і духоўна ўзбагаціліся – задача няпростая. Пра гэта для праграмы «Беларускі свет» зняла рэпартаж рэжысёрка дакументальных фільмаў Кацярына Маркавец.

Таксама ў праграме:

  • Козы, куры і памідоры. Беларуска перанесла кавалак радзімы ў Канаду.
  • Шляхамі Астрыд Ліндгрэн. Экскурсія па Стакгольме з беларускім пісьменнікам Максам Разянковым.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.