Беларускі свет Беларус абагнаў Гілары Клінтан і Джона Кенэдзі


Эміграцыя ў ЗША для Дзмітрыя Лішыка пачалася з навучання ў амерыканскай школе адвакатаў і атрымання прэстыжнай ліцэнзіі на працу ў гэтай прафесіі ў штаце Каліфорнія.

Каб стаць уладальнікам ліцэнзіі, трэба было здаць кваліфікацыйгы экзамен, які цягнуўся тры дні. Нашаму герою ўдалося зрабіць гэта з першага разу, чаго не атрымалася ні ў Гілары Клінтан (дзве спробы), ні ў Джона Кенэдзі (тры спробы).

Справамі якіх кліентаў займаецца беларус у Каліфорніі? Як яму з сям’ёй жывецца ў прыгарадзе Лос-Анжэлэса, дзе сярэдні кошт дому складае $ 1 млн.? І за што ён удзячны Беларусі? Глядзіце ў сюжэце праграмы «Беларускі свет» (відэа вышэй).

Таксама ў праграме:

Беларус ратуе хворых у Канадзе

Беларусы ў Паўночнай Амерыцы дабіваюцца добрых пасадаў не толькі ў ЗША, але і ў Канадзе.

Руслан Качаткоў – доктар, які ўзначальвае аддзел гематалогіі Рэгіянальнага анкалагічнага цэнтру ў горадзе Бэры ў правінцыі Антар’ё. Спадар Руслан вучыўся на доктара ў Беларусі і Нямеччыне, а толькі паслядыпломная адукацыя ў Канадзе працягвалася сем гадоў. Усё гэта дзеля галоўнае мэты – ратаваць чалавечыя жыцці.

У Беластоку – усё болей беларускай мовы

З гэтага года беластоцкая галерэя мастацтва «Арсенал» пачала набліжаць свае выставы наведнікам на беларускай мове.

Як гэта выглядае? Мы завіталі на выставу «Факгорн». Яна паказвае працы мастакоў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на тэму посткамуністычнай трансфармацыі ў тых краінах.

Глядзіце праграму «Беларускі свет» цалкам:

Глядзі таксама
Каментары