«Бацькі павінныя тлумачыць дзецям, што адбываецца ў краіне». Ірына Халіп пра 9-ю гадзіну раніцы


«Лукашэнка вырашыў яшчэ раз прадэманстраваць народу, хто гаспадар у краіне», – каментуе ў эфіры «Белсату» заяву Лукашэнкі па змене працы школаў журналістка Ірына Халіп.

Бацькі ў школе, дзе вучыцца мой сын, паспрабуюць абараніць ранейшую сістэму, калі заняткі пачыналіся а 8-й. На агульным бацькоўскім сходзе мы прагаласавалі і зараз аднясем у раённае ўпраўленне адукацыі, што ўся школа супраць пачатку заняткаў а 9-й. Паглядзім што будзе.

Хацела аддаць сына ў прыватную школу, але ён знайшоў столькі цудоўных сяброў у сваёй цяперашняй школе, што мы перадумалі.

Бацькі не павінныя быць паслухмянымі выканаўцамі. Бацькі павінныя тлумачыць дзецям, што адбываецца ў краіне.

Ніхто не будзе ціснуць на настаўніка, калі ўсе бацькі будуць яго бараніць.

Не ведаю, ці можна змяніць сістэму праз школу, але, вядома, без школы нічога не будзе.

Размову Валера Руселіка з Ірынай Халіп глядзіце ў «Гарачым каментары».