Бацька беларуса-добраахвотніка на Данбасе: Усё скончыцца нашай перамогай


Навошта паўстаў Камітэт бацькоў добраахвотнікаў – беларускіх хлопцаў, што ваююць на Данбасе на баку Украіны?

Адзін з каардынатараў Камітэту, бацька добраахвотніка Яна Мельнікава Віктар Мельнікаў кажа, што сярод мэтаў – абараніць бацькоў, якія зазнаюць ціск, і дамагчыся, каб іхныя сыны маглі вярнуцца ў Беларусі, не баючыся крымінальнага пераследу паводле нядаўніх паправак у заканадаўства.

«Мы хочам, каб нашы дзеці мелі магчымасць вярнуцца дахаты, нараджаць нам унукаў. Рана ці позна гэтая вайна ж скончыцца – і скончыцца нашай перамогай», – перакананы Віктар Мельнікаў.

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».