Батлейка: як беларусы бавіліся на Каляды

[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGU1U5dlZyNDBJZDQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Адкуль пайшла назва «батлейка»? Якімі словамі традыцыйна пачынаўся выступ батлейшчыкаў? Колькі «паверхаў» звычайна мела батлеечная скрыня? У чым іх сімвалічнае значэнне? У святочным выпуску вы не толькі даведаецеся больш пра беларускую батлейку, але і разам з вядоўцамі Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам паглядзіце традыцыйную біблейскую містэрыю «Цар Ірад» ды жанравыя сцэнкі з беларускага жыцця, якія нам пакажа госця перадачы батлеечніца Людміла Сасонка.

Батлейка – народны лялечны тэатр, які ў Беларусі ўзнік, паводле звестак, у ХVI стагоддзі. Насіў таксама назвы: батлеем, вертэп (пячора), яселка (ад яслі – «кармушка для хатняй жывёлы»), жлоб (беларуская назва кармушкі). Назва батлейка, пашыраная сёння, паходзіць ад горада Батлеем (у сучаснай літаратурнай мове – Віфлеем), дзе, згодна з Бібліяй, нарадзіўся Ісус Хрыстос.

Для паказу батлейкі рабiлi драўляныя скрынкi ў выглядзе дома або царквы з ярусамi-сцэнамi, якія мелі прарэзы для ваджэння лялек. Прычым кожнае месца скрыні несла пэўнае сімвалічнае значэнне: з левага боку верхняга яруса звычайна знаходзіўся «рай», пасярэдзіне – зямля, а з правага боку ніжняга –«пекла». Сцэны аздаблялі тканінай, выцінанкамі з паперы, геаметрычнымі фiгурамi з тонeнькix палачак. На заднiку сцэны малявалi абразы, зоркi, крыжы, вокны, лялечныя кампазiцыi на бiблейскi сюжэт i iнш. Скрынка закрывалася дзверцамi. Лялькi звычайна рабіліся з дрэва і каляровай ткaнiны і мелі цвёрды стрыжань для ваджэння. Батлеечныя паказы суправаджаліся словамi ды музыкай, а сцэна асвятлялася свечкамi. Батлеечнiк знаходзiўся за скрынкай, адтуль вaдзiў лялькi, гаварыў тэкст, падрабляючы голас персанажа.

Рэпертуар батлейкі багаты жыццёвым i фальклорным матэрыялам, незвычайным сюжэтам, вялiкай колькасцю персанажаў. Паказ складаўся звычайна з дзвюх частак: кананiчнай (рэлiгiйнай) і свецкай (народна-бытавой). Кананiчны сюжэт разыгрываўся на вepхнiм, свецкi – на нiжнiм ярусе. Так, на верхнім ярусе паказвалі містэрыю «Цар Ірад». Аднак найбольшай папулярнасцю ў народзе карысталіся народныя камедыйныя жанравыя сцэнкі, што мелі выразныя рысы фальклору, такія як «Мацей i доктар», «Бэрка-карчмар», «Цыган i цыганка», «Антон з казой і Антоніха», «Вольскі – купец польскі», «Паніч». У адным прадстаўленні магло ўдзельнічаць да 40 лялек: анёл, 3 каралі, цар Ірад, Рахіль, салдат, чорт, смерць, мужык і іншыя. Асноўнымі кампанентамі батлейкі былі песня, танец, дыялог, маналог.

Больш матэрыялаў

Спяваем, бо няма моцы маўчаць, або Беларускі культурніцкі пратэст

Хто такія «бацька», «тата», «айцец» і «папа» ды ці бывае «Бацька Рымскі»?

Каб было, як у Нямеччыне і Францыі, гаварыце па-беларуску! Расяянка гэта зразумела

Фотаздымкі, якія адкрылі ўсяму свету прыгажосць Беларусі

Актор пра сваё чумавое дзяцінства з калготкамі, воданапорнай вежай ды іншае

Беларускамоўны штучны інтэлект – цацка ці незаменны памагаты?

700 тыс. рэспіратараў – недастаткова. Беларусы аб’ядналіся, каб дапамагчы медыкам

Вакаліст «Старога Ольсы» зайграў «Тры чарапахі»… на гуслях!