«BarRokka» ў #BML – музыка, якая кранае душу


Іх фірмовыя нумары – танга і балады. Улюбёнае месца для выступаў – тэатр. Госць новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гурт «BarRokka» на чале з Лізаветаю Леўчык.

У студыі маладая спявачка і кампазітарка ўпершыню выступіла у нязвыклым для сябе фармаце ды выканала не толькі ўласныя песні, але і творы, напісаныя на словы знакавых паэтаў: Аляксандра Блока, Ігната Дварчаніна, Віталя Рыжкова. У размове з Міраю Шульц Лізавета распавяла пра свае пункты сутыкнення з гуртом «Разбітае сэрца пацана», пра творчую супрацу з татам ды адкрыла сакрэт, чаму яна шукае прафесійнага фокусніка.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Кася» (словы Аляксандра Блока, Ігната Дварчаніна, Андрэя Леўчыка, музыка Лізаветы Леўчык)
  • «Анёл» (словы Андрэя Леўчыка, музыка Лізаветы Леўчык)
  • «Цемра» (словы Андрэя Леўчыка, музыка Лізаветы Леўчык)
  • «Адзінокая песня» (словы Віталя Рыжкова, музыка Лізаветы Леўчык)
  • «Выток» (словы Андрэя Леўчыка, музыка Лізаветы Леўчык)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.