Баранавіцкі актывіст: Чыноўнікі пʼюць, а ў халопаў галава баліць. Гісторыя папойкі ў Баранавіцкім райвыканкаме


У доме Мікалая Чарнавуса, лідара прадпрымальніцкага руху і аднаго з ініцыятараў акцыяў супраць падатку на дармаедаў у Баранавічах, прайшоў ператрус з санкцыі мясцовай пракуратуры.

Паводле Мікалая Чарнавуса, прычына нечаканага візіту міліцыянтаў – нібыта «паклёп» актывіста на дзяржаўных службоўцаў. Як цвердзіць спадар Чарнавус, ён на ўласныя вочы бачыў, як у баранавіцкім райвыканкаме чыноўнікі замест працы сабраліся ў адным з кабінетаў і выпівалі алкаголь.

Тады актывіст выклікаў на іх міліцыю і напісаў ліст да Лукашэнкі. Факт ужывання алкаголю не пацвердзіўся. І цяпер пракуратура вырашыла заняцца і тым, хто пісаў скаргу.

Паводле Мікалая Чарнавуса, мясцовая ўлада мае прэтэнзіі да яго ў звязку з ягонай грамадзянскай актыўнасцю.

«Тут усё разам. Я ж падаў заяву на правядзенне народнага сходу… І закрануў «честь» працаўнікоў райвыканкаму», – сказаў баранавіцкі актывіст у эфіры праграмы «Гарачы каментар».

Больш у відэаматэрыяле!