Баранавічы: Людзі смяюцца з афіцыйных лічбаў пра заробкі


Да 500 долараў сярэдняга заробку, абяцанага Лукашэнкам, далёка – наадварот, ён зніжаецца, паводле Белстату.

«Калі мы публікуем інфармацыю пра сярэднія заробкі, усе смяюцца, што гэта іншая Беларусь. Рэальныя заробкі – 400-500 рублёў», – кажа журналіст з Баранавічаў Руслан Равяка.

А розніца ў заробках са сталіцай, па яго словах, распальвае варажнечу з менчукамі. Падрабязней пра гэта, «Менскі дыялог», новыя прэзідэнцкія тэрміны для Лукашэнкі і Пуціна, чаму прэзідэнтка Літвы не можа дазволіць сабе катэдж пад Баранавічамі – у поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі з Русланам Равякам і палітычным аналітыкам Паўлюком Быкоўскім.