Бандарэнка пра Лукашэнку: «Чалавеку хочацца выпіць і ён шукае грошы»


«ПраСвет» з Сяргеем Пелясой на «Белсаце» – праграма пра самыя важныя для нас, беларусаў, падзеі ў свеце.

Злучаныя штаты. Хто лепшы для нас – Клінтан ці Трамп?

Каментуюць Валер Кавалеўскі з Беларуска-амерыканскага задзіночання, Яцэк Кухарчык з Інстытуту публічных справаў у Варшаве, а таксама Крыстоф фон Маршал з «Der Tagesspiegel».

Войска можа адмовіцца выконваць загады Трампа

Інтэрвю з амерыканскім журналістам Дэйвідам Маккўэйдам, галоўным рэдактарам «Geopolitical information services».

Ці карысна Беларусі тое, што выгадна Кітаю?

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў КНР каментуюць эканаміст Леанід Заіка і палітолаг Валер Карбалевіч

Імёны адказных ужо назвалі

10 спрэчных расследаванняў трагедыі MH17 за 3 хвіліны. Інфаграфіка.

«Чалавеку хочацца выпіць, таму шукаюцца грошы»

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка каментуе візіт Лукашэнкі ў КНР, а таксама стасункі Беларусі з Расеяй і з Захадам

Чаму вучаць дзяцей інструктары з «Правага сектару» і ветэраны АТА

Наш эксклюзіўны рэпартаж з летніку ў Трахтэміраўскай сечы на Дняпры, дзе ў часы Рэчы паспалітай была казацкая сталіца.

Ці рускамоўныя ў Латвіі чакаюць на расейскія танкі?

Размова з Сандрай Ужуле-Фонс, доктарам гістарычных навук, суаўтаркай фільму«Балтыйскі покер. У што гуляе Пуцін». Журналістка паходзіць з Даўгаўпілсу – з рэгіёну дзе жывуць дзясяткі тысячаў этнічных беларусаў.

Пазітыўны Шымон Пэрэс

Мы будзем памятаць Шымона Пэрэса не толькі як выбітнага нарадзінца Беларусі, але і чалавека, які адкідваў шаблоны і меў выключнае пачуццё гумару.