Бандарэнка: Калі з рэжыму здымуць санкцыі, то чакайце наступнага забойства

[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGYndYRGlrREliUDQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Жорсткае збіццё, а пасля і пакаранне – за выкананне прафесійных абавязкаў. У Фрунзенскім судзе сталіцы разгарнуўся сапраўдны «паказальны выступ» праваахоўнікаў супраць прадстаўнікоў медыяў. Біць журналіста – гэта крымінальны артыкул. Аднак пра яго існаванне беларуская Феміда не памятае.Фізічная сіла ўжывалася для спынення супрацьпраўных дзеянняў – такою фармулёўкаю прэс-служба ГУУС практычна праз содні акрэсліла дзеянні сваіх працаўнікоў. А вось таго факту, што Павел Дабравольскі – журналіст, які выконваў рэдакцыйнае заданне, праваахоўнікі не згадалі ў сваім паведамленні. 25-га студзеня карэспандэнта TUT.BY Паўла Дабравольскага, які здымаў на відэа паседжанне ў «справе графіцістаў», затрымалі разам з пратэстоўцамі і збілі. Паводле затрыманых, ім нанеслі дзясяткі ўдараў нагамі. Гукі збіцця былі чуваць у судовай зале. Пасля гэтага ў судзе Фрунзенскага раёну іх аштрафавалі на $ 9-10 млн. Павел Дабравольскі падаў заяву ў Следчы камітэт пра збіццё АМАПаўцамі падчас выканання ім службовых абавязкаў.Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былы палітвязень Зміцер Бандарэнка адзначыў, што цяпер усім варта праяўляць салідарнасць ды не забывацца пра тых журналістаў, якія сталіся ахвярамі беззаконня раней, а некаторыя нават былі забітыя.

«Самае галоўнае, гэта не трэба на Захадзе казаць, што ў нас ёсць нейкія змены, лібералізацыя. Чаравік на твары канкрэтнага журналіста – гэта фактычна нага Лукашэнкі на беларускай журналістыцы. Трэба сёння журналістам не маўчаць, а патрабаваць санкцыяў супраць гэтага рэжыму, каб заставацца жывым, каб не быць збітым», – заўважыў былы палітвязень.

Калі пасля нядаўняга выпадку з 1-га лютага санкцыі Захаду супраць беларускіх уладаў будуць цалкам знятыя, то можна чакаць, што праз некаторы некага з журналістаў або аўтара палітычнага графіці забʼюць, адзначыў Зміцер Бандарэнка.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu[/vc_column_text][/vc_column][/vc_row]

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу