Аўтары «Мазгабойні» жартуюць пра Ярмошыну


«Мазгабойня» – супраць «Хай так TV»: хто пераможа ў гэтай бітве тытанаў? Чый інтэлект – больш сексуальны? І што будзе, калі Міністэрства культуры зоймецца гульнямі?

Апрача гэтага, з новага выдання сатырычнага шоу «Хай так TV» вы даведаецеся:

  • Выбары не адбудуцца – бо на ўчастак не завезлі ГЭТА!
  • «Прэзідэнт Беларусі? Лідзія Ярмошына!»
  • Чыноўнікі забароняць інтэлектуальныя гульні на ўсёй тэрыторыі Беларусі!
  • Беларусы вынайшлі лакшэры-паперу да кітайскага залатога ўнітаза! І кожны з вас яе трымаў у руках!
  • Праспіртаваны хлеб – дзе купіць новы беларускі далікатэс?

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.