Аўтарка фільму пра беларускую хуткую даслала ў Менск пасылку з Берліну

Крысціна Савуціна – беларуская рэжысёрка. Да пандэміі яна вучылася ў Гамбургскім універсітэце візуальных мастацтваў. Цяпер жа яна жыве ў Берліне, а навуку працягвае ў рэжыме онлайн. Непакоячыся пра маму, яна выслала ёй пасылку.

Крысціна скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і адпрацавала паводле размеркавання на беларускім тэлебачанні. Але ёй хацелася больш дынамічнага асяроддзя, таму яна з’ехала ў Нямеччыну, дзе паступіла ва Універсітэт візуальных мастацтваў у Гамбургу.

Крысціна хваліць нямецкі падыход да сферы культуры.

«Тут падтрыманне сферы культуры і мастацтва вельмі добрае. Я ўжо атрымала тры стыпендыі, – кажа яна. – Гэта такая сістэма выбудаваная, якая дазваляе мець свабодныя рамкі ды не арыентавацца на рынак».

У межах вучобы Крысціна зняла фільм пра хуткую дапамогу ў Беларусі, а дакладней, пра УАЗ, вядомы як «буханка».

Дакументальны фільм, над якім яна працуе цяпер, – «Цела хана», таксама быў зняты ў Беларусі. Гэта даследаванне, як чалавек арганізоўвае сваё жыццё, як размяркоўваюцца ролі.

Крысціне вельмі б хацелася з’яднаць нямецкі досвед і свае беларускія карані ды стварыць у Беларусі рэзідэнцыю для мастакоў.

Але цяпер Крысціна нашмат больш перажывае за маму, якая мае справу з хворымі на каронавірус людзьмі.

«Я пільней сачу за навінамі з Беларусі, чым за навінамі з Нямеччыны, – прызнаецца Крысціна. – Мая мама медык. Яна кантактуе з людзьмі з пацверджаным дыягназам. Вось гэта віруснае захворванне – хвалюешся, вельмі шмат думак круціцца пра тое, што можна зрабіць, як можна дапамагчы».

Таму яна вырашыла сабраць невялікую пасылку для мамы. Што яна запакавала ў невялікую скрынку, а таксама як выглядае онлайн-навука ў Нямеччыне, глядзіце ў першым сюжэце.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Сержука Доўгушава, вакаліста гурту «Vuraj», і ягоную жонку Віялету Нікіцік чакаў вялікі міжнародны праект і шэраг канцэртаў у ЗША, але ўсё скасавалася праз пандэмію, і цяпер між імі 8000 км і 8 гадзінаў розніцы ў часе.

Прэмʼера песні гурту «Vuraj» і калядаванне з музыкамі «Палацу»

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

«Беларусы імкнуцца без гвалту скінуць дыктатара»

«У Ізраілі памятаюць гісторыю Галакосту, калі таксама зачынялі людзей, збівалі і забівалі»

«І толькі вам выбіраць, на чыім баку змагацца»

Уцёк з Беларусі за 24 гадзіны, змяніў 3 прафесіі. Гісторыя эмігранта ў Барсэлоне

Беларус мае атрымліваць мінімум 1770 еўра!

Грэцкі дыджэй адкрыў 226-гадовую гісторыю свайго роду

Беларуска з Іспаніі: падчас эпідэміі працягваю працаваць

Саша-Беларус. Як наш зямляк бліснуў перад дэпутатам у Грэцыі