Размова дня Аўтар помніку ў Курапатах: «Мы пакінем народны мемарыял у тым выглядзе, у якім ён ёсць»


Чаму творчы калектыў аўтараў мемарыялу ў Курапатах імкнецца захаваць народны мемарыял, чаму баяліся брацца за гэты праект і чаму не крыўдзяцца на тое, калі памятны сімвал называюць «прышчэпкаю», – у праграме «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам і адным са стваральнікам мемарыялу скульптарам Сяргеем Аганавым.

Скульптар Сяргей Аганаў прызнаецца, што ўвесь творчы калектыў (скульптары Сяргей Аганаў, Вольга Нячай, архітэктары Марыя Маркаўцова і Вольга Ярмоліна) ведаў, што падчас працы над мемарыялам ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў апынецца на скрыжаванні даўняга, але ад гэтага толькі больш вострага, канфлікту вакол Курапатаў.

«Мы думалі: удзельнічаць не ўдзельнічаць у гэтым конкурсе. Таму ўсе разам мы сабраліся і прыехалі ў Курапаты, паглядзелі і вырашылі: «Давайце зробім праект, які захавае існы народны мемарыял. У нас было гатовае комплекснае рашэнне: быў задзейнічаны падземны пераход, уваходныя групы і ў цэлым мы адзіныя заяўлялі, што пакідаем увесь масіў народнага мемарыялу ў тым выглядзе, у якім ён ёсць», – зазначыў Аганаў.

З таго моманту, як быў абвешчаны конкурс на найлепшы праект і да ўсталявання мемарыялу прайшло трохі больш за год. За гэты час сітуацыя вакол Курапатаў некалькі разоў абвастралася крытычна.

З якімі цяжкасцямі сутыкаліся стваральнікі мемарыялу – глядзіце ў праграме «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам і скульптарам, адным з аўтараў мемарыялу ў Курапатах, Сяргеем Аганавым.

Глядзі таксама
Каментары