Размова дня Аўтакефалія беларускай царквы магчымая?


Усевалад Сцебурака і рэдактар сайта Krynica.info Максім Гацак разважаюць пра візіт патрыярха Маскоўскага Кірыла ў Беларусь і ягоную сувязь з патрабаваннямі незалежнага статуса для Украінскай праваслаўнай царквы.

Візіт патрыярха ў Беларусь – значная падзея, але наўрад ці яна наўпрост звязаная з тым, што сёння адбываецца ў стасунках паміж Масквой і ўкраінскай царквой. Візіт у Менск быў запланаваны яшчэ ўвесну, тлумачыць рэдактар хрысціянскага інфармацыйнага парталу «Крыніца» Максім Гацак.

Між тым, падзеі вакол украінскай аўтакефаліі вельмі моцна паўплываюць на беларускую сітуацыю па шэрагу фактараў.

«Па-першае, гэта будзе яшчэ адзін крок да магчымай беларускай аўтакефаліі. У перспектыве. Не ў бліжэйшы час, але ў перспектыве. Таму што аўтакефалія ўкраінскай царкве, як раней і польскай, будзе выдавацца на падставе таго, што Кіеўская метраполія, якая ахоплівае тэрыторыю сучаснай Беларусі, належала да Канстанцінопальскай царквы і была перададзена Маскве на часовае валоданне. І на падставе гэтага Канстанцінопаль заяўляе, што з’яўляецца маці царквы Украіны, адпаведна і для Беларусі, і таму можна спакойна надаваць аўтакефалію на падставе гэтага», – тлумачыць Гацак.

Хоць Масква і аспрэчвае гэтае права на аўтакефалію, але Максім Гацак упэўнены, што падзеі будуць развівацца імкліва і працэс, які пачаўся ва Украіне ў жніўні, ужо не спыніць.

Таксама ў праграме «Размова дня» з Усеваладам Сцебуракам і Максімам Гацаком:

– Чаму візіт патрыярха Кірыла – знакавая падзея?

– Як хрысціянская супольнасць насамрэч ставіцца да закона аб хатнім гвалце?

– Ці даведаемся мы, што будзе абмяркоўвацца падчас святога Сінода?

Глядзі таксама
Каментары