«Aura». Галоўныя поп-гітмэйкеры краіны ў «Belsat Music Live»


Яны пішуць песні для сябе ды іншых артыстаў з Беларусі ды замежжа. З іхнымі творамі выступаюць (і перамагаюць!) на «Еўрабачанні».

Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – музычны праект Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка «Aura», які зайграе жыўцом свае найлепшыя гіты. У размове з вядоўцай Мірай Шульц музыкі распавядуць, чаму вырашылі паставіць у сваёй творчасці на беларускую мову, і паразважаюць, пры якіх умовах поп-музыка ў Беларусі сапраўды можа стаць папулярнай.

У праграме гучаць песні:

  • «Паважай сябе»
  • «Mon papa»
  • «Што казаць»
  • «Закаханая»
  • «Затрымай мяне»

(словы Юліі Быкавай, музыка Яўгена Алейніка)