Аўгуст ІІ Моцны


Высокі і прыгожы, ён вызначаўся незвычайнай фізічнай сілай: мог, узяўшы ў руку падкову і сціснуўшы, зламаць яе. За гэта і атрымаў мянушку – Моцны. Асабліва вызначаўся мужчынскім тэмпераментам – не прапускаў ніводнай прывабнай кабеты – ні арыстакраткі, ні прыдворнай служанкі, ні акторкі, ні мяшчанкі, а калі здаралася, то і сялянкі. Яму прыпісвалі сотні пазашлюбных дзяцей, хаця ад жонкі ён меў толькі аднаго сына.

Аднак моцны фізічна Аўгуст быў слабым палітыкам. Ён пачаў Паўночную вайну, якая прывяла да расейскай акупацыі Рэчы Паспалітай і вынішчыла дзяржаву нашых продкаў.