Асабісты капітал Асцярожна, махляры! «Камунальнікі» дураць беларусаў, а міліцыя маўчыць


Іх мэта – не даць вам апамятацца. Пакуль вы думаеце, што да вас прыйшлі прадстаўнікі ЖЭСу ці Мінгазу, вас ужо запужваюць аповедамі пра выпаданне шыбы ў суседзяў ці выбухі газу. А пасля пераконваюць набыць з нібыта вялікай зніжкай што-небудзь «карыснае»… за сотні долараў. Як абараніцца ад агрэсіўных прадаўцоў фільтраў і вокнаў ды інспектараў бяспекі?

Часцей за ўсё аферысты прапаноўваюць адрэгуляваць пластыкавыя шклопакеты, праверыць якасць вады, электраправодку або газавыя трубы, праверыць якасць інтэрнэту ці ваш камп’ютар на вірусы. Альбо проста прапаноўваюць падарункі, бо вам пашанцавала трапіць у нейкі загадкавы спіс пераможцаў.

Фірмы-сеткавікі чысцяць кішэні пенсіянераў. Як з гэтым змагацца?

Усё выглядае гэтак, нібыта да вас прыйшлі прадстаўнікі ЖЭСу ці Мінгазу і праводзяць планавую праверку. Таму шмат жыхароў і пускаюць іх у хаты.

Напрыклад, да Кацярыны наведваліся псеўдагазавікі. Запужвалі гісторыямі пра выбухі газу і прапаноўвалі газавы датчык.

«Зніжкі прапаноўваліся пенсіянерам, шматдзетным, але калі я сказала, што ні пад адну катэгорыю не трапляю, мне зніжку ўсё роўна прапанавалі. І гэта было знакам. Не, дзяржава зніжкі не прапануе», – узгадвае тую сустрэчу псіхолаг Кацярына Красаковіч.

А потым ад бацькоў яна дазналася, што тыя ўсё ж заглынулі нажыўку. Газавы апавяшчальнік са зніжкамі каштаваў ім 109 рублёў. Пошук у інтэрнэце падказаў, што рэальны яго кошт 35–45 рублёў. Мінгаз прапаноўвае апавяшчальнікі за 40 рублёў.

«Іхная мэта не даць вам апамятацца. Вось пасведчанне, вось яна прайшла, «пакажыце трубу». Дзейнічаюць вельмі хутка. І паспець ўключыцца і прааналізаваць, што адбываецца, не заўсёды атрымліваецца», – тлумачыць метады працы псеўдагазавікоў з пункту гледжання псіхалогіі Кацярына.

Маці гадамі сустракае махляроў з фота сваёй дачкі! Як дзеюць аферысты ў Беларусі

Гэта адна з самых абмяркоўваных тэмаў на інтэрнэт-форумах. Людзі выклікалі на такіх гандляроў міліцыю, але яна не бачыць у іх дзеяннях прыкметаў махлярства. Таму кожны змагаецца з імі як можа – не пускаюць у кватэру, выдаляюць свае тэлефонныя нумары з базы «Белтэлекаму», здымаюць гандляроў на камеры.

Ілжэсвятар у Менску ашукаў вернікаў на 25 тысячаў долараў

Кацярына тады змагла вярнуць грошы бацькоў. Патэлефанавала і прыстрашыла адсутнасцю дамовы і чэка, і тым, што апавяшчальнік хутка зламаўся. А вось да Міхася прыходзілі правяраць якасць вады і прапаноўваць фільтры.

«У адну чарку ён наліў ваду з гарачага крана, у іншую – з халоднага, у трэцюю – з чайніка кіпячоную, а ў чацвёртую – якую прынёс з сабой», – расказвае пра той выпадак Міхась Дзёмін.

Гэта была нібыта чыстая адфільтраваная вада. А потым прадавец апусціў туды нейкую электрычную прыладу, і ўся вада, акрамя адфільтраванай, змяніла колер. Насамрэч гэта азначае, што звычайная вада ўтрымлівае невялікую колькасць мінеральных соляў, а вада гандляра была дыстыляваная, і таму не змянілася пад уздзеяннем электратокаў. Але гандляр пачаў пужаць, што такую жудасную ваду піць небяспечна. Міхась проста выклікаў міліцыянта, а гандляр збег. Усе звесткі аб мінералізацыі сваёй вады, якія называў яму гандляр, Міхась праверыў – і зразумеў, што ў яго яшчэ вельмі някепская вада.

«Жабракі» са скрадзенымі дзіцячымі фота зарабляюць як айтышнікі

Да таго ж пра якасць вады ў вашай кватэры можна дазнацца на сайце Менскводаканалу. Як кажуць, давярай, але сваю галаву трэба мець на плячах.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашурассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Глядзі таксама
Каментары