Гарачы каментар Астапеня і Севярынец – пра «Менскі дыялог»


Трохдзённы форум «Менскі дыялог» – першая за апошнія 20 гадоў падзея такога маштабу ў Беларусі, з удзелам такой вялікай колькасці прадстаўнікоў заходніх краінаў і палітычных структураў.

Нездарма, сёлета імпрэзу наведаў і Аляксандр Лукашэнка, выступаць з такой трыбуны кіраўніку нашае краіны выпадае не часта. А вось беларускія апазіцыйныя палітыкі і незалежныя эксперты па-рознаму ўспрынялі прыезд у Менск еўрапейскіх чыноўнікаў. Павел Севярынец кажа, што еўрапейскім чыноўнікам не выпадае паціскаць руку аўтарытарнаму лідару пакуль ёсць палітвязні.

«Умовай дыялогу з Лукашэнкам павіннае быць вызваленне палітвязняў», – сцвярджае Павел Севярынец.

Рыгор Астапеня кажа, што няма нейкай адной мадэлі дыялогу Захаду з Лукашэнкам.

«Тут мусіць дзейнічаць нейкі набор захадаў. Напэўна Без нейкага ціску немагчымы быў бы дыялог, а без дыялогу немагчыма было б дамагацца вызвалення палітвязняў», – заяўляе Астапеня.

Рыгор Астапеня з Цэнтру новых ідэяў, і Павел Севярынец, сустаршыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя ў студыі «Белсату» – пра розныя бакі адной падзеі.

Глядзі таксама
Каментары