Астана і Менск – два флюгеры. Чым Лукашэнка адрозніваецца ад Назарбаева?


Нурсултан Назарбаеў пачаў свой візіт у Беларусь. Заўтра ён разам з Лукашэнкам і іншымі кіраўнікамі краінаў возьме ўдзел у саміце АДКБ, які пройдзе ў Менску.

Двухбаковая сустрэча кіраўнікоў Казахстану і Беларусі адбылася ўжо сёння. Традыцыйна поўная ўзнёслых словаў і вялікіх гандлёвых планаў.

Лукашэнка падчас сустрэчы заявіў, што бліжэйшых да сябе, чым краіны ЕАЭС, то бок Беларусь, Расея, Казахстан, у свеце няма. І дадаў, што гатовы падводзіць пад гэтае сяброўства эканамічную базу.

«Калі Казахстан адвернецца ад Расеі, то яго пачне паглынаць Кітай. Назарбаеў выдатна гэта разумее. Ён заўсёды быў вымушаны праводзіць шматвектарную палітыку, або палітыку флюгера – гэта адно з галоўных адрозненняў паміж Беларуссю і Казахстанам», – распавёў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» журналіст Ігар Віняўкі.

Госць праграмы ўжо некалькі гадоў не жыве ў Казахстане – быў вымушаны з’ехаць праз ціск уладаў і немагчымасць займацца журналістыкаю.

«Назарбаеў – аўтакрат з цэнтральнаазіяцкай краіны. Там прысутнічае такое паняцце як кланавасць, чаго ў Беларусі, хутчэй за ўсё, няма. У Назарбаева ёсць тры афіцыйныя дачкі ад першага шлюбу, дзеці ад неафіцыйных жонак, браты, пляменнікі – гэта сапраўдная армія мільярдэраў, якія даўно падзялілі краіну«, – кажа Ігар Віняўскі.

Больш у відэаматэрыяле!