Мова Нанова Асмалоўка



У чым унікальнасць Асмалоўкі? Адкуль пайшла сама гэтая назва? Хто тут жыў раней і жыве сёння? Як жыхары раёну змагаюцца за яго захаванне?

Вядоўцы перадачы Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская пашпацыруюць па адным з самых адметных раёнаў гораду Менску разам з грамадскім дзеячам, жыхаром Асмалоўкі Андрэем Эзерыным.

Асмалоўка – раён пасляваеннай забудовы ў цэнтры Менску, гістарычнай Старажоўцы, абмежаваны вуліцамі Максіма Багдановіча, Кісялёва, Камуністычнай і Куйбышава. Раён атрымаў назву паводле імя аднаго з аўтараў праекту, архітэктара Міхаіла Сцяпанавіча Асмалоўскага.

Забудова – рус. застройка; будынак – рус. здание; будаваць – рус. строить

Жыхар – рус. житель

Гаспадар – рус. хозяин

Ладзіць= арганізоўваць

Помнік – рус. памятник

Гістарычны выгляд – рус. исторический вид

Пашыраць межы – рус. расширять границы

Прыклад – рус. пример

Узор – рус. образец

Здавальняючы (здавальняльны) стан – рус. удовлетворительное состояние

Руйнаваць – рус. разрушать

Знішчаць – рус. уничтожать

Добраўпарадкаванне – рус. благоустройство

Аднаўляць – рус. восстанавливать

Рэканструяваць – рус. реконструировать

Рэстаўраваць – рус. реставрировать

Пераконваць – рус. переубеждать

Захоўваць – рус. сохранять

Абараняць – рус. защищать

Ратаваць – рус. спасать

Дбаць – рус. заботиться

Аб’ядноўвацца – рус. объединяться

Супольнасць, суполка – рус. сообщество

Рух – рус. движение

Грамадскі актывізм – рус. гражданский активизм

Грамадскае абмеркаванне – рус. общественное обсуждение

Асяроддзе – рус. среда

Драўляны – рус. деревянный

Гаўбец = балкон

Бэлька – рус. балка

Дах – рус. крыша

Комін – рус. дымоход, труба

Фарбаваць – рус. красить

Тынкаваць – рус. штукатурить

Агароджа – рус. ограда

Бесер – цэментна-пясчаныя будаўнічыя блокі, з якіх робіцца агароджа

Плот – рус. забор

Шапік = кіёск

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 19:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары