Асабісты капітал: Збіраем грошы «талакой»  


Раней беларусы «скідваліся» фізічнай сілай і рабілі буйныя працы, напрыклад, будавалі хату, усе разам – талакой. Сёння «скідваюцца» ужо не высілкамі, а грашыма. І называецца гэта не талакой, а краудфандынгам.На Беларусі праз краудфандынг сабралі грошы ўжо на 20 праектаў, у тым ліку – 61 млн рублеў на пераагучванне дзіцячага мульціка «Свінка Пэпа». «Людзі, якія рэалізуюць праекты праз Талакошт, усё ж не прафесійныя праектныя мэнэджары, а звычайныя людзі, якія хочуць нешта змяніць ў свеце», – кажа Яўген Клішэвіч, кіраўнік першага беларускага краудфандынгавага праекту «Талакошт». Як сабраць грошы на ўласны сацыяльны праект, як працуе краудфандынгавая платформа і на што гатовыя ахвяраваць грошы беларусы – глядзіце ў праграме “Асабісты капітал”.