Dэвайс ArtBoard: лятучая дошка за $ 20 тыс.


Працягваем тэму палётаў, але ўжо над паверхняю Зямлі. Амерыканская аэракасмічная кампанія «ARCA Space Corporation» прэзентавала говэрборд, які сапраўды парыць над любою паверхняй. «ArcaBoard» уяўляе сабою лятучую платформу памерам 145 на 76 сантыметраў. У паветра яе ўздымаюць 36 электрарухавікоў, агульнаю магутнасцю 270 конскіх сілаў. Вага платформы складае 82 кілаграмы, але яна здольная несці чалавека вагою да 110 кілаграмаў. Вышыня палёту говэрборду складае каля 30 сантыметраў, а хуткасць можа дасягаць 20 кіламетраў на гадзіну. Зрэшты, час аўтаномнай палёту платформы складае ўсяго толькі шэсць хвілінаў, пасля чаго дошку неабходна заладаваць, і гэты працэс зойме ажно шэсць гадзінаў. Прылада ўжо дасяжная для перадзамовы коштам 20 тысяч долараў.

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары