Аркадзь Несцярэнка: Улады Арменіі цягнуць час


Здавалася б, рэвалюцыя ў Арменіі адбылася. Сэрж Саргсьян пад ціскам шматтысячных дэманстрацыяў сышоў у адстаўку. Але… Часовы выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра краіны Карэн Карапецян адмовіўся ад перамоваў з лідарам пратэстаў Ніколам Пашыньянам. Выбары новага прэм’ера адбудуцца 1 траўня, і ўжо зараз Нікол Пашыньян з’ехаў са сталіцы ў рэгіёны, каб за гэтыя некалькі дзён да выбараў сваё слова сказалі і яны.

Сітуацыя апісвае наш журналіст Аркадзь Несцярэнка, які цяпер знаходзіцца ў Гюмры.

Каментуючы адсутнасць нейкіх рашэнняў з боку ўладаў Арменіі, Аркадзь Несцярэнка заявіў:

«Улады робяць усё, каб максімальна адцягнуць час».

Размова цалкам – у відэа вышэй.

Фотаздымак на застаўцы да відэа Gleb Garanich/ Forum