Аркадзь Несцярэнка: Зараз ідзе гандаль адносна прэм’ерскай пасады Пашыньяна


Карэспандэнт «Белсату» паведамляе апошнія навіны з Ерэвану.

У «Гарачым каментары» Аркадзь Несцярэнка заявіў:

«Зараз ідзе такі гандаль, і, па вялікім рахунку, пытанне часу, праз колькі дэ-юра будзе замацаваны статус Нікола Пашыньяна ў якасці прэм’ер-міністра. Яму неабходна заручыцца падтрымкай не менш 53 дэпутатаў армянскага парламенту. На дадзены момант ён мае падтрымку не менш 40 дэпутатаў. Ну і вось пытанне, калі фракцыя Рэспубліканскай партыі пачне рассыпацца. Паводле апошніх звестак, як мінімум адзін чалавек у Рэспубліканскай партыі гатовы падтрымаць Пашыньяна, хаця яшчэ раніцай лідар партыі ад улады казаў, што яны адзіныя».

Фотаздымак на застаўцы да відэа Artyom Geodakyan/ TASS/ Forum