Аркадзь Бабчанка: Пуціну няма куды абвастраць сітуацыю, далей – вайна


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTThGNHF3ZVkzSWclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Памагатыя тэрарыстаў нанеслі нам удар у спіну. Гэткім чынам Уладзімір Пуцін пракаментаваў інцыдэнт са збітым Су-24 каля турэцка-сірыйскай мяжы. На ягонае меркаванне, расейскі лятак не ўяўляў пагрозы для Турцыі, а збілі яго над тэрыторыяй Сірыі. Турэцкі бок у сваю чаргу падае зусім іншую версію здарэння. У «Гарачым каментары» – палітолаг Павел Усаў і вайсковы журналіст з Расеі Аркадзь Бабчанка.

«Мне падаецца, тут ніхто не гатовы абвастраць сітуацыю далей. Эрдаган (прэзідэнт Турцыі) атрымаў, што хацеў. Пуціну абвастраць сітуацыю проста няма куды, далей ужо проста вайна. А НАТО заўсёды займае міралюбівую пазіцыю», – пракаментаваў збіццё расейскага знішчальніка Аркадзь Бабчанка.