Архітэктарка з Берасця: Складальнікам выбарчых камісіяў патрэбныя тыя, хто будзе фальшаваць


Доктара мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры Ірыну Лаўроўскую адмовіліся ўключыць у выбарчую камісію, спаслаўшыся на адсутнасць у яе… досведу ўдзелу ў падобнай камісіі.

У артыкуле 34 главы 9 Выбарчага кодэксу Беларусі напісана: «Органы, якія ўтвараюць камісію, як правіла, не менш за адну траціну яе складу фармуюць з прадстаўнікоў палітычных партыяў і іншых грамадскіх арганізацыяў. У склад камісіі не могуць уваходзіць суддзі, пракуроры, кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распараджальных органаў. Дзяржаўныя службоўцы не могуць складаць больш за адну траціну складу камісіі». І зараз вельмі важнае ўдакладненне: у Выбарчым Кодэксе Беларусі няма ані слова пра тое, што нельга трапіць у выбарчую камісію праз адсутнасць досведу ўдзелу ў выбарчай камісіі. Між тым менавіта з гэткім тлумачэннем адміністрацыя Маскоўскага раёну Берасця адмовіла ўлучыць у склад участковай камісіі доктара мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры Ірыну Лаўроўскую.

«Адміністрацыя Маскоўскага раёну Берасця, хоць яна, напэўна, не адзіная такая ў Беларусі, не прайшла элементарнага тэсту на сумленнасць, на транспарэнтнасць і законнасць гэтых выбараў. Ім патрэбныя людзі, якія будуць далей фальшаваць выбары, вынікі галасавання. Яны не зважаюць ні на каго, ні на дасягненні, ні на нейкія дзелавыя або асабісты якасці», – заявіла ў «Гарачым каментары» Ірына Лаўроўская.

Больш – у відэа вышэй.