Размова дня Архітэктар: Навошта цэнтр Менску робяць спажывецка-святочным?


Вялікі рэзананс выклікала рашэнне менскіх уладаў на месцы былога музею Вялікай Айчыннай вайны на Кастрычніцкай плошчы пабудаваць шматфункцыянальны цэнтр. Няўжо іх мала?

Архітэктар Іван Краўцоў лічыць, што Кастрычніцкая плошча ў Менску традыцыйна нявечыцца. На яго думку, яна магла б стаць не святочнай па прызначэнні, а мемарыяльнай. Адмысловец за тое, «каб сярод чырвоных зорак на фасадах аддаць даніну памяці рэпрэсаваным».

«У нас падыход да цэнтру гораду, што жыццё – пастаяннае свята, задавальненне спажывецкіх патрэбнасцяў. Але менавіта мемарыяльнасці не хапае ў горадзе», – кажа Краўцоў.

Падрабязней пра гэта, пра Топ-3 самых звыродлівых будынкаў Менску, чаму сталіца забудоўваецца менавіта так і хто гэта лабіруе – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Уладзіміра Мацкевіча з Іванам Краўцовым.

Глядзі таксама
Каментары