Архітэктар напісаў заяву на журналістку «Белсата» і сведчыў супраць яе ў судзе


Журналістка Любоў Лунёва атрымала чарговы штраф з супрацу з «Белсатам» у памеры 40 базавых велічыняў (980 рублёў). Такое рашэнне вынес суд Фрунзенскага раёну Менску.

«Сённяшні суд не быў падобны на дежа-вю. Суд быў не сумны. Мы прызвычаіліся да таго, што супраць нас прыходзяць сведчыць міліцыянты, але на гэты раз сведчыў спадар Думас Павел Мікалаевіч – гэта супрацоўнік камітэту па архітэктуры і будаўніцтву Фрунзенскага райвыканкаму», – распавядае госць «Гарачага каментара» Любоў Лунёва.

Чыноўнік з райвыканкаму напісаў заяву ў міліцыю, што стала фармальная падставай для таго, каб скласці пратакол супраць журналісткі. «У судзе гэты чалавек сказаў, што ён – архітэктар. Хіба архітэктары так сябе паводзяць?», – адзначае Лунёва.

 

ІІ, belsat.eu