Мова Нанова Археалогія



Калі вы капалі на агародзе бульбу і знайшлі аскепак гаршка – як вызначыць, колькі яму год і ці ўяўляе ён гістарычную каштоўнасць? Якія аб’екты робяцца прадметам увагі беларускіх археолагаў, і дзе археолагі праводзяць раскопкі? Ці трэба змагацца з чорнымі капальнікамі? Пра гэта і шмат што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка распытаюць археолага, кандыдата гістарычных навук Сяргея Тарасава.

Археалогія (ад грэчаскага αρχαιος – старажытны + λογος – слова, вучэнне) – навука, што вывучае гісторыю грамадства па матэрыяльных парэштках жыцця і дзейнасці людзей – рэчавых (археалагічных) помніках.

Стаянка, паселішча – тып помніка археалогіі. Месца каротка- ці доўгачасовага жыцця людзей першабытнага часу.

Гарадзішча – тып помніка археалогіі, рэшткі колішняга ўмацаванага паселішча. Звычайна ўзвышаюцца над навакольнай мясцовасцю і захаваліся ў выглядзе валоў і рвоў. Адносяцца да першабытных часоў (бронзавы, жалезны век) і Сярэдніх вякоў.

Курган – разнавіднасць пахавальных помнікаў, характарызуюцца, як правіла, утварэннем землянога насыпу над пахавальнай ямай.

Раскоп – адзін з асноўных тэрмінаў у археалогіі. Закладваецца на плошчы вядомых помнікаў археалогіі ў залежнасці ад іх спецыфікі. Разбіваецца на квадраты для дакладнай фіксацыі культурнага пласта і артэфактаў.

Культурны слой – слой зямлі на месцы паселішча, які захоўвае сляды дзейнасці людзей.

Даследаваць – рус. исследовать; даследчык – рус. исследователь

Спадчына – рус. наследие

Помнік – рус. памятник

Скарб – рус. клад, сокровище

Стагоддзе – рус. столетие

Знаходка – рус. находка

Галіна́ – рус. область

Сярэднявечча – рус. Средневековье

Могілкі – рус. кладбище

Пахаванне – рус. захоронение

Рэшткі, парэшткі – рус. остатки, останки

Трупаспаленне – рус. трупосжигание

Попел – рус. пепел

Вясковае паселішча – рус. сельское/ деревенское поселение

Жыхар – рус. житель

Драўляная пабудова – рус. деревянное строение; будынак – рус. здание

Сховішча – рус. укрытие

Насып (муж.р.) – рус. насыпь (жан.р.)

Прылады працы – рус. орудия труда

Сякера – рус. топор

Рыдлёўка – рус. лопата

Кош – рус. корзина

Кафля – рус. кафель

Гаршчок, збанок – рус. горшок

Палі́ва – рус. глазурь

Шкляная бутэлька – рус. стеклянная бутылка

Ашкалёпак, аскепак = асколак

Абарончыя збудаванні – рус. оборонительные сооружения

Зброя – рус. оружие

Упрыгожанне – рус. украшение

Адзенне / вопратка – рус. одежда

Скураны абутак – рус. кожаная обувь

Чаравічак – рус. башмачок

Поршні – скураны абутак, падобны да лапцей

Ланцужок – рус. цепочка

Завушніцы – рус. сережки

Бранзалет – рус. браслет

Лунніца – металічнае ўпрыгожанне (завушніцы, падвескі) у выглядзе паўмесяца

Фібула – металічная засцежка для адзення, якая адначасова служыць упрыгожаннем

Скроневыя колцы – рус. височные кольца

Крыж – рус. крест; энкалпіён – крыж, у якім захоўваліся мошчы

Спарахнець – рус. истлеть

«Чорныя капальнікі» – так называюць людзей, якія нелегальна выкопваюць з зямлі прадметы даўніны

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 19:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары