Welcome ў Беларусь Аргентынец у беларускай чарнобыльскай зоне: Тут квітнее ўсё, апроч нас


Першы год у Беларусі адкрылі турыстам зону адчужэння пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аргентынскі падарожнік Сант’яга Лютэра, фатограф і блогер-пачатковец, які аб’ездзіў усю Еўропу, ужо быў на ўкраінскім баку чарнобыльскай зоны. Яму не цярпіцца параўнаць яе з тым, што ў Беларусі.

Шлях аргентынца ляжыць праз Бабруйск. У пошуках статуі сімвала места ён блукае па горадзе і спрабуе паразумецца з мінакамі па-англійску. Лацінаамерыканскага вандроўніка выпраўляюць спачатку да танка, затым на стадыён, а некаторыя і наагул ігнаруюць. Урэшце ён знаходзіць статую Бабра і наздымаўшы яе, задаволены файным відэа, рушыць далей на поўдзень, да мяжы з Украінай.

Сант’яга Лютэра ў Бабруйску

Сант’яга дабіраецца да Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Там, апрануўшы белы камбінезон, ён пераходзіць мяжу зоны і едзе на поўдзень, поўны чаканняў. Сант’яга ў суправаджэнні навукоўца Вячаслава Забродскага даследуе закінутыя аб’екты ў зоне адчужэння.

Сант’яга Лютэра ў беларускай зоне адчужэння

Праблемы з апаратурай і дажджыстае надвор’е замінаюць працаваць над матэрыялам для блогу, але атмасфера закінутасці і моц прыроды дужа ўражваюць Сант’яга.

Аргентынец Сант’яга ў закінутым доме культуры ў беларускай зоне адчужэння

Як выглядае апошні жыхар чарнобыльскай зоны, і чаму ён не баіцца радыяцыі? Што Сант’яга ўбачыў у закінутай школе, дзе час спыніўся ў траўні 1986 года? Да якой высновы прыйшоў аргентынец пасля наведвання беларускай чарнобыльскай зоны? Глядзіце ў наступным выданні праграмы «Welcome ў Беларусь» (відэа вышэй).

Праграма «Welcome ў Беларусь» выходзіць кожную нядзелю а 20:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале «Белсат без палітыкі» і на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары