Арганізацыі паміраюць. Будучыня – за стыхійнымі актывістамі


Захаваць добрае здароўе і самапачуванне, як вядома, найпрасцей ды найбольш эфектыўна можна дзякуючы ўласнай актыўнасці. Зрэшты, залатое правіла працуе не толькі на індывідуальным узроўні, але і ў маштабе краіны.

Менавіта актыўныя грамадзяне найперш бяруць на сябе адказнасць на розных узроўнях – ад абароны Бацькаўшчыны да талакі ўва ўпарадкаванні мясцовага парку – і часцяком добраахвотна бяруць на сябе па сутнасці функцыі дзяржавы. Сярод іншага, дзякуючы менавіта грамадскай актыўнасці 2016-ты адзначыўся мяккаю беларусізацыяй ды ўсплёскам краўдфандынґу, то бок народнага фінансавання, шэрагу сацыяльных і культурніцкіх праектаў.

Зрэшты, хоць рэпрэсіяў, якія зазнаюцца палітычнымі апанентамі Лукашэнкі, і няма, аднак зусім бясхмарнымі стасункі грамадскіх актывістаў ды ўладаў назваць не выпадае. Гэтак, летась спыніла сваю дзейнасць апошняя незалежная сацыялагічная арганізацыя ў нашай краіне НІСЭПД, пачаў дзеяць дэкрэт Лукашэнкі пра замежную бязвыплатную дапамогу, што істотна ўскладніў атрыманне фінансавання на грамадскую дзейнасць з-за мяжы.

Госці ў студыі: Юры Чавусаў i Вольга Смалянка.